Landegode

Эрас

Па-нашаму пра ўсіхнае і наша

...ты так цячэш,бо хочаш,бо жадаеш
і рук маіх,і фаласа майго,
і пацалункамі ўсяго мяне жагнаеш,
і языком бязьлітасна яго
ты накрываеш, як тыбецкім пледам,
і потым прагна хочаш пракаўтнуць,
схаваць яго ў бяздоннай шахце глоткі,
каб ён назад ня высьлізнуў смаўжом......
так-так, цячэш, бо паліць даланю мне
твайго міжножжа жыцьцядайны сок...
О пан-бог Жыжаль жарсьці неспатольнай,
які жыве ў тваім раскошным целе,
няхай зь мяне ён вымкне прагу волі,
як з вагінальнай цемрадзі пасьлед...
Сілуэт

(no subject)






Кіеў, 19.02.14
x x x
Тут учора сышліся ў сьмяротным двубоі
Ўкраінец Шаўчэнкі і савецкі хахол,
і ніхто не хацеў адступіцца бяз бою,
і сціскалі хто піку,хто камень,хто ствол.

Аж пакуль не парвалася ніта цярпеньня,
і пайшоў схід на захід,і біта на шлем;
нехта страціў прытомнасць, а нехта сумленьне,...
пазыўныя паблытаўшы з хваляй FM.

І пайшло-паняслося Марыінскім паркам,
па Грушэўскага вуліцы цераз Майдан
рэха-пошчак вайны грамадзянскай упартай,
як з Усходу на Захад расейскі прапан...
00:59
20.02.2014

http://vimeo.com/86015446
Landegode

(no subject)

x x x

І зноў нядобра на душы...
адзін,як пень у лесе...
А мо за далягляд шашы
пакрочыць напрадвесьні?

А можа на Майдан
і там
залатвіць кулю ў грудзі?
А можа з пікай на таран
ці ў дзень сьвяты, ці ў будзень?..

Ізноў нядобра мне ўва мне... -
я прагну Волі!..
І выйсьце - толькі у Вайне
і ачышчальным Болі!..

Мяне Багрымавы кажан
абраў, каб сесьці,
і я даўно праклёнаў жбан
узяўся несьці...

Ды з кожным днём усё цяжэй
быць вырадкам у зграі...
і гонар мой - ніжэй,ніжэй...
І - чую - выгараю...

А мне ня хочацца згарэць
і не пабачыць плёну...
І я крычу: даволі! гэць!..
Але маўчаць мільёны...
16.02.2014
Гладыятар
  • druving

Славамір Адамовіч у Дзеяслове



Выйшаў "Дзеяслоў" № 68

ЗМЕСТ

Паэзія

Данута Бічэль. Настальгія па дзявочай краіне. Стомленыя экспромты.

Зміцер Вішнёў. Ад вінта! Вершы.

Яўген Вапа. Падляшскі вандроўнік. Вершы.

Яраслава Ананка, Генрых Кіршбаум.

Бязмоўны знайдыш Еўропы. З цыклу вершаў «Беларускі Бідэрмайер»

Віка Трэнас. Пошук залатой сярэдзіны. Вершы.

Арыя-Ульрыка Гатальская. Шчасляндыя. Вершы.

Алесь Плотка. На мяжы генерацыі Ігрэк. Вершы.

Проза

Уладзімір Някляеў. Шляхі выпадковыя. Апавяданні.

Алесь Усеня. Грэх. Раман. Кніга другая.

Зянон Пазьняк. Гісторыі з савецкага часу. Апавяданні-згадкі.

Павел Ляхновіч. З нататніка “серыйнага забойцы”. Зацемкі.

Уладзімір Сіўчыкаў. З “Уладзевых гісторый”.

Мікола Ільючык. Цыдулка Богу. Апавяданні.

Дэбют

Дзмітрый Лавіцкі. Птушыная нара. Вершы.

Пераклады

Тым Бэртан. Кашмар на Каляды. Пераклад з ангельскай мовы і прадмова Макса Шчура

“Калі б мы былі сапраўды шчырыя...” Сучасная літоўская паэзія. Антанас А. Ёнінас. Гінтарас Граяўскас. Гіціс Норвілас. Данатас Пятрошус. Бірутэ Янушкайтэ

Архівы

Ніл Гілевіч. Мая першая любімая газета. («Літаратура і мастацтва», 1946-1949)

Эсэ

Анатоль Бутэвіч. Быць беларусам? Быць! Рэфлексія самапазнання

Прачытанне

Алесь Бяляцкі. У смерці ўсе роўныя. Беларускія сляды ў рамане Анатолія Рыбакова пра каханне і Халакост “Важкі пясок”

Юбілеі

Лада Алейнік. “Рабі тое, да чаго ляжыць душа...” Асоба і творчасць Андрэя Федарэнкі

Згадкі

Славамір Адамовіч. Іваноў. Згадка пра даўняга сябра

In memoriam

Сяржук Мацін. “Ты маеш цяпер толькі цень...” Памяці Сержука Маціна. Прадмова Людмілы Рублеўскай

Кнігапіс

Ціхан Чарнякевіч. Гісторыя аднаго шпацыру. Рэцэнзія на кнігу Аляксандра Л.

Дзеяпіс

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова»


http://lit-bel.org/by/news/4755.html

Чорным па белым: 20-годдзе Таваpыства Вольных Літаратараў (+відэа)


Чорным ПА БЕЛЫМ: 20-годдзе Таваpыства Вольных Літаратараў. У гасцёх праграмы - літаратар і заснавальнік ТВЛ Алесь Аркуш і паэт Славамір Адамовіч! А таксама нашы дыскусійныя натхняльнікі - эксперты - Юрась Барысевіч, Серж Мінскевіч і Юрась Пацюпа!

TVL-videa

Originally posted by alesarkush at TVL-videa
Пачатак імпрэзы ў наваполацкай кавярні "Чабарок" (сёньня гэтая кавярня называецца "Белый остров"). На відэа можна пабачыць шмат цікавых асобаў, як айчыннай літаратуры, так і ўкраінскай, і расейскай. Падзеі адбываюцца ў 1994 годзе.

Славамір Адамовіч. Рым

Originally posted by alesarkush at Славамір Адамовіч. Рым
Заставацца пасьлядоўным

Рым. Выбраныя вершы. 2002-2010. Беларусь-Нарвегія. — Мінск: Медысонт, 2011. — 108 с.

Кніга гэтая была чаканая, але ў яе хуткае з’яўленьне ня вельмі верылася. Славамір Адамовіч на радзіме стаў паэтам ізгоем, таму друкаваць яго насьмелілася б ні кожнае выдавецтва. Папярэдняя паэтычная кніжка паэта “Плавільшчыкі расы” выйшла ажно ў 1999 годзе. З таго часу вершаваных зборнікаў скандальнага паэта не з’яўлялася. Новая кніга аб’яднала вершы з 2002-га па 2010 год. Гэта як раз той перыяд, калі Адамовіч паспытаў долю беларускага эмігранта. У 2002 годзе ён з’язджае ў Нарвегію і застаецца там на доўгія гады. Прыхільнікам яго паэзіі было цікава, ці пішацца што-кольвечы беларускаму паэту на чужыне.
Collapse )